Theatrum Orbis Terrarum

Артэліева карта свету (1570)

Theatrum Orbis Terrarum (бел.: Тэатр Круга Зямнога) — помнік еўрапейскай картаграфіі XVI стагоддзя, падрыхтаваны Абрахамам Артэліем (1527—1598) і выдадзены 20 мая 1570 года ў Антверпене ў выдавецтве Хрыстафора Плантэна. Гэта быў першы ў гісторыі геаграфічны атлас сучаснага тыпу.

З 1570 па 1612 «Тэатр» Артэліуса зведаў 42 выданні. На кожнай карце, уключанай у «Тэатр», Артэліус пазначаў імя яе аўтара. Шматлікія карты для «Тэатра» былі выгравіраваны Францам Хогенбергам. У першым выданні ўтрымлівалася 70 карт, у выданні 1612 года ўжо 167 карт. У 1579 годзе Артэліус дапаўняе «Тэатр» раздзелам гістарычных карт, складзеных  — «Parergon Theatri», які выдаваўся і асобна. «Тэатр круга зямнога» — самая дарагая кніга XVI стагоддзя.

Апроч лацінскага выдання, «Тэатр» быў выпушчаны на галандскай, нямецкай, французскай, іспанскай, англійскай і італьянскай мовах. Каталог выданняў «Тэатра», складзены Марселем ван дэн Броке, быў выпушчаны ў 1996 годзе. У XVII стагоддзі пад той жа назвай выпусціў свой атлас амстэрдамскі выдавец Вілем Блау.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search